Кунтушовы пояс
выраб ручнога ткацтва, традыцыйны элемент касцюма шляхціца / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кунтушовы пояс[1] — пояс (укр.) (бел. даўжынёй ад 3 да 4,5 м і шырынёй 40 см, які насіла пераважна шляхта ў Рэчы Паспалітай у складзе так званага кунтушовага строю. Элемент польскага нацыянальнага касцюма (укр.) (бел..
Яго тыповая форма ўсталявалася позна, ажно ў XVIII стагоддзі. У гэты час кунтушовы пояс дасягнуў апагею папулярнасці, хаця ўжо ў XVII стагоддзі ён быў важным кампанентам убрання шляхты ў Рэчы Паспалітай. У XVII стагоддзі яшчэ падпярэзваў жупан, а не кунтуш[2]. Паводле ідэі сарматызму, якая прызнае дасягненні старажытных іранскіх народаў далёкай спадчынай Рэчы Паспалітай, значная частка тагачаснага адзення была запазычана дзякуючы польскім армянам з культуры Усходу (Турцыі, Персія). Шляхціц абмотваў пояс вакол сябе некалькі разоў, майстэрскі складваючы канцы, каб пояс не мяўся, або завязваў у вузел збоку, радзей пасярэдзіне жывата[3].