Кіраўскі сельсавет (Жлобінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Кірава.
Кіраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кірава |
Дата ўтварэння | 21 жніўня 1925 |
Насельніцтва (2019) | 2 146 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 21 жніўня 1925 года як Свяцкі (Святкоўскі) сельсавет у складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Святое. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі. З 29 красавіка 1950 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна[1]. 9 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бабоўскага сельсавета (вёска Піцераўка)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кіраўскага сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 4 студзеня 2002 года ў склад сельсавета з Майскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Бабоўка, Баршчоўка, Даліна, Лугавая Вірня і Падлессе).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2216 чалавек[4], з іх 84,9 % — беларусы, 10,2 % — рускія, 3,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2146 чалавек[6].