Кісцянёўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кісцянё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Кісцяні.
Кісцянёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кісцяні |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 19 верасня 1963 |
Дата скасавання | 14 красавіка 1960 |
Насельніцтва (2019) | 878 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мадорскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета[2].
19 верасня 1963 года ўтвораны зноў з часткі Старасельскага сельсавета ў складзе 10 населеных пунктаў (Азярышча, Вішчын, Дняпроўскі, Заеззе, Залоззе, Кісцяні, Мадора, Ніжаў, Яленава і Янкаў Лог)[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзена вёска Азярышча[4]. 5 верасня 2000 года ў склад сельсавета са Старасельскага сельсавета перададзены вёскі Азярышча і Шчыбрын[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1162 чалавекі[6], з іх 92,3 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 878 чалавекі[8].