Кітабы
кнігі на беларускай мове арабскім пісьмом / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіта́бы (ад ар. kitab 'кніга') — кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом.
Кітабы ствараліся татарамі, што пасяліліся на Беларусі і ў Літве ў XIV—XV ст. і паступова забылі сваю родную мову. Мяркуецца[1], што кітабы пачалі стварацца не пазней за XVI ст., але самыя старажытныя з вядомых грамадскасці датуюцца сярэдзінай XVII ст.