Ледніковы перыяд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ледавіковы перыяд, або ледніковы перыяд — перыядычна паўтаральны этап геалагічнай гісторыі Зямлі працягласцю ў некалькі мільёнаў гадоў, на працягу якога на фоне агульнага адноснага пахаладання клімату адбываюцца неаднаразовыя рэзкія разрастанні мацерыковых ледавіковых пакроваў — ледавіковыя эпохі. Гэтыя эпохі, у сваю чаргу, чаргуюцца з адноснымі пацяпленнямі — эпохамі скарачэння абляднення (міжледавікоўем). Унутры асобнай ледавіковай эпохі часам вылучаюцца інтэрстадзіалы — перыяды больш мяккага клімату.
Сучасны стан клімату Зямлі характарызуецца прыналежнасцю да адной з міжледавіковых эпох галацэну — апошняй па часе эпохі распачатай каля 65 млн гадоў таму кайназойскай эры.