Лучыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Лучыцы.
Лучыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лучыцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 696 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кашэвіцкага сельсавета[1]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. У 1968 годзе скасавана вёска Яўсеевічы (злілася з вёскай Кашэвічы)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1026 чалавек[3], з іх 97,7 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 696 чалавек[5].