Луі Армстранг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луі Дэніэл Армстранг (англ.: Louis Daniel Armstrong; 4 жніўня 1901, Новы Арлеан — 6 ліпеня 1971, Нью-Ёрк), амерыканскі джазавы музыкант (труба, кларнет) і спявак, кіраўнік ансамбля. Аказаў вялікі ўплыў на развіццё джазу і яго папулярызацыю ва ўсім свеце.
Луі Армстранг | |
---|---|
Louis Armstrong | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Луі Дэніэл Армстранг |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1901(1901-08-04)[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 ліпеня 1971(1971-07-06)[1][2] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | ЗША |
Жонка | Lucille Armstrong[d][3] і Lil Hardin Armstrong[d] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Bunk Johnson[d], Buddie Petit[d] і King Oliver[d] |
Прафесіі | музыкант |
Гады актыўнасці | 1914—1971 |
Пеўчы голас | барытон і бас-прафунда[d] |
Інструменты | Труба |
Жанры | джаз |
Псеўданімы | Satchmo, Pops |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Louisarmstronghouse.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
У маладосці вучыўся ў вулічных музыкантаў, спяваў у хоры, іграў у барах, выступаў з рознымі джазавымі аркестрамі. Арганізатар і ўдзельнік першых негрыцянскіх джаз-бэндаў у Новым Арлеане. У 1947 заснаваў джазавы секстэт «Усе зоркі Луі Армстранга», гастраліраваў з ім як саліст-трубач у многіх краінах Амерыкі, Еўропы, Азіі, Афрыкі. Стварыў уласны непаўторны стыль выканання, для якога характэрны надзвычайная віртуёзнасць, імправізацыйная свабода, разнастайнасць тэмбравых формаў і рытмаформул. Перанёс некалькі аперацый на галасавых звязках. Аўтар многіх блюзавых і джазавых песень. Выступаў з многімі вядомымі музыкантамі і спевакамі (Б. Сміт, Э. Фіцджэральд і інш.). Адносіцца да ліку найбольш славутых музыкантаў Амерыкі ХХ ст. Здымаўся ў многіх (звыш 50) музычных і мастацкіх фільмах. Выканаў (разам з Э. Фіцджэральд) джазавую версію оперы Дж. Гершвіна «Поргі і Бэс». Апублікаваў некалькі аўтабіяграфічных кніг.