Любоніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Любо́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Любонічы.
Любоніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кіраўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Любонічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 860 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Бацэвіцкага сельсавета Клічаўскага раёна перададзена вёска Ігнацоўка[1]. У 1960 годзе ў склад сельсавета з Казуліцкага сельсавета перададзена вёска Кострычы[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1257 чалавек[3], з іх 91,0 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,4 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 860 чалавек[5].