Ліпаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Ліпаў.
Ліпаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ліпаў |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 260 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ліпава. 21 жніўня 1925 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаміцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. Пасля вайны цэнтрам сельсавета стала вёска Мнагаверш (з 12 ліпеня 1965 года — Міроненкі[1]). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліпава[2]. 28 снежня 2005 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Ліпаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1543 чалавекі[3], з іх 96,6 % — беларусы, 2,7 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1260 чалавек[5].