Літвенскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Літве́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Літва.
Літвенскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 41 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Літва |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 920 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. У 1977 годзе скасаваны хутары Баброўшчына, Бутрымаўшчына, Камяніца, Падцярэбы, Шалькавічы[1]. 14 лютага 1983 года частка сельсавета перададзена ў склад новаўтворанага Цясноўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Дзенісы, Драздоўшчына, Куль, Сапуцевічы, Серкулі, Слабодка, Судзевічы)[2]. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Рочавічы[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цясноўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Дзенісы, Драздоўшчына, Заменка, Зеневічы, Куль, Мешычы, Пятрылавічы, Сапуцевічы, Серкулі, Слабодка, Судзевічы, Цеснавая 1, Цеснавая 2 і хутары Алешкавец і Пятрова)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 840 чалавек[5], з іх 68,2 % — палякі, 29,2 % — беларусы, 1,5 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (41 населены пункт) — 1920 чалавек[7].