Мажэйкаўскі сельсавет (Лідскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мажэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Мажэйкава.
Мажэйкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мажэйкава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 439 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мажэйкаўскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Малы Мажэйкаў. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Гасцілаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гасцілаўцы[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 27 сакавіка 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Радзівонішкаўскага сельсавета (вёскі Більтаўцы, Масявічы, Радзівонішкі, Рэпнікі)[2]. У 1986 годзе скасавана вёска Палуты[3]. У 1997 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Мажэйкава, якая 29 мая 2002 года перайменавана ў Мажэйкава. 20 верасня 2002 года сельсавет перайменаваны ў Мажэйкаўскі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1439 чалавек[5], з іх 63,9 % — беларусы, 29,9 % — палякі, 5,2 % — рускія[6].