Малагарадзяціцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Малагарадзя́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Малыя Гарадзяцічы.
Малагарадзяціцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Любанскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малыя Гарадзяцічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 322 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. 21 жніўня 1925 года перададзены ў склад Любанскага раёна Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны пасёлак Зыслаў[1], у 1974 годзе — пасёлак Даватара[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1764 чалавекі[3], з іх 97,9 % — беларусы, 1,5 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1322 чалавекі[5].