Блажэнная Маргарэт Поўл, графіня Солсберы (14 жніўня 1473, замак Фарлі Хангерфард Сомерсет, Англія — 27 мая 1541, Таўэр, Лондан, Англія) — англійская арыстакратка, адна з апошніх прадстаўніц дынастыі Ёркаў, бакавой галіны Плантагенетаў, англійскі пэр. Маргарэт Поўл была дачкой Джорджа Ёркскага, герцага Кларэнса, які быў братам караля Эдуарда IV і караля Рычарда III. Маргарэт, таксама была адной з дзвюх жанчын у XVI стагоддзі ў Англіі, якая была пэрам Англіі па сваім уласным праве, а не па тытуле мужа.[8] Маргарэт Поўл была адным з нешматлікіх членаў дынастыі Плантагенетаў, якія засталіся жывымі пасля войны Пунсовай і Белай ружы, яна была пакарана смерцю ў 1541 годзе па загадзе караля Генрыха VIII, які быў сынам яе стрыечнай сястры Елізаветы Ёркскай.
Хуткія факты Маргарэт Поўл, графіня Солсберы, графіня Солсберы ...
Маргарэт Поўл, графіня Солсберы |
---|
Margaret Pole, Countess of Salisbury |
Партрэт невядомай жанчыны, традыцыйна лічыцца партрэтам Маргарэт Поўл, восьмай графіні Солсберы[2] |
|
|
Нараджэнне |
14 жніўня 1473 ці 1473[3][4]
|
Смерць |
27 мая 1541 ці 1541[3][4]
|
Месца пахавання |
|
Род |
Ёркі і Плантагенеты |
Бацька |
George Plantagenet, 1st Duke of Clarence[d][5] |
Маці |
Isabel Neville, Duchess of Clarence[d][5] |
Муж |
Рычард Поўл[d][5][6] |
Дзеці |
Ursula Pole, Baroness Stafford[d][5], Arthur Pole[d][7], Geoffrey Pole[d][7][5], Henry Pole, 1st Baron Montagu[d][7][5] і Рэджынальд Поўл[5] |
Веравызнанне |
Каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць