Масавае забойства ў Сангмі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Масавае забойства ў Сангмі (в’етн.: Thảm sát Sơn Mỹ) — ваеннае злачынства часоў В’етнамскай вайны, здзейсненае салдатамі Арміі ЗША 16 сакавіка 1968 года ў вясковай абшчыне Сангмі (акруга Санцінь, правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнаме). Вайскоўцы напалі на цывільнае насельніцтва вёсак Мілай, Біньтэй, Цалуй, Такунг і Мікхэ (Міхэ), знішчыўшы сотні мірных жыхароў[1]. Асноўная частка байцоў не ўдзельнічала ў расстрэлах[2], экіпаж аднаго з верталётаў паведаміў кіраўніцтву аб забойствах, і камандаванне спыніла разню.
Масавае забойства ў Сангмі | |
---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме | |
| |
Дата | 16 сакавіка 1968 |
Час | з 7:30 да пазней 11:00 |
Месца | абшчына Сангмі, акруга Саніцнь, правінцыя Куангнгай, Паўднёвы В’етнам |
Каардынаты | 15°10′42″ пн. ш. 108°52′10″ у. д.HGЯO |
Знята | Рональд Хэберлі |
Удзельнікі | роты B і C, АГ «Баркер», 11-я лёгкая пяхотная брыгада, 23-я пяхотная дывізія «Амерыкал» |
Загінулі |
Мірнае насельніцтва
Камбатанты
|
Траўмы |
|
Расследаванне | камісія Уільяма Пірса |
Падазраваны (я) | 80 чалавек |
Абвінавачваны (я) | 25 чалавек |
Асуджаны (я) | Уільям Кэлі (дамашні арышт) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Злачынства выклікала абурэнне сусветнай грамадскасці і стала адной з самых вядомых і сімвалічных падзей вайны ў В’етнаме. Толькі адзін вайсковец быў прызнаны амерыканскім судом вінаватым, але правёўшы тры з паловай гады пад дамашнім арыштам, памілаваны.