Махнавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́хнавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 года вёска[1]) Махнавічы.
Махнавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мазырскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Махнавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 651 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Каралінскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Мазырскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 786 чалавек[3], з іх 93,6 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 651 чалавек[5].