Мураванаашмянкоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мураванаашмянко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мураваная Ашмянка.
Мураванаашмянкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 29 (26 вёсак і 3 хутары)[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Мураваная Ашмянка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2011) | 825[1] |
Плошча | 83[1] |
Часавы пояс | UTC+3 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гардзіеўцаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Анцулі, Бена, Гальгінішкі, Гервішкі, Грыгі Гаравыя, Грыгі Далавыя, Куляшы, Марачанка, Масі, Насканцы, Пагулянка, Памерач, Побень, Рудзішкі, Сайлюкі, Слоцішкі і Стрэлы)[2]. У 1978 годзе ў склад Палянскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Вельмуты, Журавы, Мядзюны, Слабада, Талмінава, Цялежышкі, хутары Баяры, Зялёнка, Краўчышкі, Кулікоўка, Леснічоўка, Малінаўка, Роўнае Поле, Углеева, Укропішкі)[3]. 15 ліпеня 2008 года скасаваны хутар Памерач[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 879 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 4,3 % — палякі, 1,1 % — рускія[6].