Мхініцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мхі́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Халмы.
Мхініцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Краснапольскі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Халмы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 723 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мхінічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Выдранскага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сабалёўскага сельсавета і частка скасаванага Пачапоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Буглаі, Глыбаў, Казелле, Новае Жыццё, Раманькі, Цівіцкае, Халмы і Ячная Буда)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 34 населеныя пункты[3]. 20 снежня 1982 года з часткі сельсавета зноў утвораны Сабалёўскі сельсавет (у складзе 16 населеных пунктаў: вёскі Аўчынец, Баравая, Беразуга, Выдранка, Горкі, Дуброўка, Завадок, Марынаполле, Пятровічы, Сабалі, Старая Буда, Топкае і пасёлкі Гарадок, Ляды, Струменск і Чэрня)[4]. У снежні 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Халмы. 31 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сабалёўскага сельсавета. У 1997 годзе скасавана вёска Мхінічы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1022 чалавекі[5], з іх 99,8 % — беларусы[6]; паводле перапісу 2019 года — 723 чалавекі[7].