Мышанскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мы́шанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Мышанка (да 1954 г. — вёска Беседкі).
Мышанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мышанка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 452 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Беседкаўскі сельсавет у складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Беседкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Мазырскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Церабаўскага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Мышанка[1]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 18 лістапада 1967 года перайменаваны ў Мышанскі сельсавет[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1877 чалавек[3], з іх 89,4 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 3,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1452 чалавекі[5].