Мышкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мы́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Кіраўск (не ўваходзіць у склад).
Мышкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кіраўскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кіраўск (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 10 ліпеня 2001 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 3 235 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мышкавічы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[1].
10 ліпеня 2001 года ўтвораны зноў з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Кіраўскага пассавета, з цэнтрам у гарадскім пасёлку Кіраўск. 22 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казуліцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Казулічы, Каладзіно, Кострыцкая Слабодка, Красніца, Ляскі, Малінаўка, Падказулічча, Падлессе, Падрэчча, Пацава Слабада і Стаўпішча)[2]. 20 лістапада 2015 года скасавана вёска Падлессе[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 2595 чалавек[4], з іх 91,3 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — грузіны[5]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 3235 чалавек[6].