Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
(1549—1616) ваявода троцкі і віленскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Радзівіл і Мікалай Радзівіл.
Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка» (1549, Цмелеў, Польшча — 1616, Нясвіж, ВКЛ) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, мецэнат, пісьменнік. Маршалак надворны (з 1569) і маршалак вялікі літоўскі (1579—1586), ваявода троцкі (1590—1604) і віленскі (з 1604). Сын князя Мікалая Радзівіла Чорнага (1515—1565), пачынальніка Рэфармацыі ў ВКЛ. Разам з братамі Альбрэхтам і Станіславам стварыў Нясвіжскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, быў першым ардынатам на Нясвіжы (1586).
Хуткія факты Мікалай Крыштаф Радзівіл, 15-ы ваявода віленскі ...
Закрыць