Мілан
горад у Італіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мілан (значэнні).
Мілан (італ.: Milano, лац.: Mediolanum) — горад у Італіі, другі па колькасці насельніцтва (пасля Рыма) горад краіны, адміністрацыйны цэнтр паўночнаітальянскага рэгіёна Ламбардыя. Мілан знаходзіцца ў басейне р. По, за 480 км на поўнач ад Рыма, звязаны па каналах з ракой Ада на ўсходзе і ракой Тычына на захадзе. Горад ляжыць на вышыні 120 м вышэй за ўзровень мора. Антычны старажытнарымскі горад Медыяланум фарміраваўся ў сэрцы сучаснага Мілана. Найбольш ажыўленыя вуліцы ў Мілане — тыя, што ідуць ад цэнтральнай Саборнай плошчы (Piazza del Duomo). Большасць прамысловасці Мілана знаходзіцца на значнай адлегласці, на далёкіх крэсах ад цэнтральнай часткі горада.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
Мілан
Milano
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць