Наваколасаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Навако́ласаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Наваколасава.
Хуткія факты Наваколасаўскі сельсавет, Краіна ...
Наваколасаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 2 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Наваколасава |
Дата ўтварэння | 29 чэрвеня 2006 |
Насельніцтва (2019) | 1 793 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Закрыць
Утвораны 29 чэрвеня 2006 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці з часткі Слабадскога сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1839 чалавек[2], з іх 70,4 % — беларусы, 20,0 % — рускія, 4,9 % — украінцы, 3,0 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года — 1793 чалавекі[4].