Наваполацкі трамвай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наваполацкі трамвай — від грамадскага транспарту ў Наваполацку. Існуе фактычна ў выглядзе хуткаснага трамвая. Адкрыццё адбылося 21 мая 1974 года. Выкарыстоўваецца ў асноўным персаналам заводаў «Нітрон» і «Палімір».
Хуткія факты Наваполацкі трамвай, Трамвайная сістэма ...
Наваполацкі трамвай | |
---|---|
Трамвайная сістэма | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Наваполацк |
Тып сістэмы | пасажырская |
Дата адкрыцця | 21 мая 1974 года |
Колькасць маршрутаў | 2 |
Даўжыня кантактнай сеткі | 16 |
Агульная даўжыня маршрутаў | 13,7 |
Колькасць трамвайных паркаў | 1 |
Колькасць вагонаў | ▲37 |
Шырыня каляіны | 1524 |
Напружанне кантактнай сеткі | 550 |
Рэгламентаваная вышыня падвешвання кантактнай сеткі | 5.5 |
Працягласць самага доўгага маршруту | 9,1 км, № 1 |
Пасажырапаток за год | 5,3 млн |
Кампанія-перавозчык | НТКУП «Трамвайны парк» |
Сайт кампаніі | novopolotsk.by |
Наваполацкі трамвай на Вікісховішчы |
Закрыць
Больш інфармацыі Наваполацкі трамвай ...
Закрыць
Трамвайная сістэма ў Наваполацку з’яўляецца трэцяй хуткаснай сістэмай, адкрытай у СССР, і трэцяй, адкрытай у Беларусі.
Па стане на студзень 2016 года ў горадзе дзейнічае адна трамвайная лінія, 2 маршруты, эксплуатуецца 41 трамвайны вагон (36 лінейных і 5 службовых).
Па ўсёй даўжыні лінія трамвая размяшчаецца на адасобленым палатне, у горадзе ідзе цэнтрам ускраіннага бульвару (Камсамольская вул. і вул. Блахіна) уздоўж гарадскіх раёнаў, за межамі горада лінія пракладзена ўздоўж ускрайку лесу, паралельна дарозе.