Навасёлкаўскі сельсавет (Петрыкаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Навасёлкі.
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 206 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 8 красавіка 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новагалоўчыцкага сельсавета[1]. У 1968 годзе скасавана вёска Гурыны (злілася з вёскай Навасёлкі)[2]. 26 верасня 1974 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бобрыкаўскага сельсавета (вёскі Заброддзе, Клясаў і Млынок)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1716 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1206 чалавек[6].