Нантакет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нантакет (англ.: Nantucket) — востраў у штаце Масачусэтс, ЗША. Знаходзіцца за 48 км на поўдзень ад паўвострава Кейп-Код і за 24 км на ўсход ад вострава Мартас Віньярд (Martha’s Vineyard), ад якога аддзелены Маскегецкім пралівам. Даўжыня вострава — 24 км, шырыня вагаецца ад 5 да 10 км.
Хуткія факты Краіна, Штат ...
Горад
Нантакет
Nantucket
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Востраў заселены і мае статус горада і акругі. У склад горада Нантакет таксама ўваходзяць невялікія астравы Такернак і Маскігет. Насельніцтва вострава — 9520 чалавек. Нантакет папулярны як месца адпачынку турыстаў і дачнікаў. На працягу летніх месяцаў насельніцтва вострава павялічваецца з 10000 да прыкладна 50000 чалавек.