Нарацкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
На́рацкі сельсавет (таксама сустракаецца назва Нарача́нскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач.
Нарацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 48 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нарач |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 7 277 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1797 |
Паштовыя індэксы | 222395 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кабыльніцкі сельсавет у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кабыльнік. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 жніўня 1964 года вёска Кабыльнік перайменавана ў Нарач, сельсавет — у Нарацкі. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляшчынскага сельсавета. 28 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя вёскі Абрамы, Балашы і Малая Сырмеж Сырмежскага сельсавета і хутары Глыбокі Ручай і Рыдупля Свірскага сельсавета[1]. 30 снежня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Зубранёўка[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (46 населеных пунктаў, без курортнага пасёлка Нарач) — 4143 чалавекі[3], з іх 94,5 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,6 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года (48 населеных пунктаў) — 7277 чалавек[5].