Нацыянальны герой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны герой — рэальная ці міфічная асоба, дзейнасць якой прынесла славу, веліч або карысць пэўнай нацыі. Чалавек, з якім атаясняюць пэўную нацыю. Персанаж палітыка-гістарычнага міфа гэтай нацыі. Персанаж многіх гістарычных або фальклорных сюжэтаў, літаратурных твораў, кінафільмаў і г.д. Блізкі да нацыянальнай персаніфікацыі. Ганаровае званне ў некаторых краінах.