На ростанях
беларуская эпічная трылогія Я. Коласа / From Wikipedia, the free encyclopedia
На ростанях — эпічная трылогія класіка беларускай літаратуры Я. Коласа, адзін з першых беларускіх раманаў, які меў вялікае значэнне для развіцця жанру рамана ў беларускай літаратуры[1]. Складаецца з трох частак: «У палескай глушы», «У глыбі Палесся» і «На ростанях». У іх намалявана шырокая карціна жыцця вясковай інтэлігенцыі і працоўнага сялянства пачатку XX стагоддзя[2].
На ростанях | |
---|---|
На ростанях | |
| |
Аўтар | Якуб Колас |
Жанр | Раман |
Мова арыгінала | беларуская |
Выпуск | 1955 |
Трылогія займае выключнае месца ў творчасці пісьменніка[3], ён працаваў над яе тэкстам літаральна ўсё сваё творчае жыццё. Пачатак напісання першай кнігі адносяць да 1921-22 гадоў, а асобным выданнем увесь твор выйшаў толькі ў 1955 годзе[3].
Падыход да тэмы, трактоўка вобраза галоўнага героя вызначаліся навізной: Якуб Колас абраў жанравую форму сацыяльна-псіхалагічнай аповесці з шырокім выкарыстаннем аўтабіяграфічнага матэрыялу. Такі шлях і сапраўды быў новы, бо сталай традыцыі мастацкага псіхалагізму, традыцыі псіхааналізу ў «вялікай прозе» беларуская літаратура на пачатку 20-х гадоў яшчэ не выпрацавала[4].