Неглюбскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не́глюбскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Неглюбка.
Неглюбскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Веткаўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Неглюбка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 652 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Яноўскага сельсавета перададзены пасёлак Расуха[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Неглюбскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана частка скасаванага Новаграмыцкага сельсавета, 27 жніўня 1991 года — частка скасаванага Барталамееўскага сельсавета. У 2011 годзе скасаваны вёскі Новыя Грамыкі, Пацёсы, Старое Закружжа, пасёлкі Амяльное, Куты, Падкаменне[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 941 чалавек[4], з іх 81,5 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 3,6 % — украінцы, 1,7 % — цыганы, 1,2 % — таджыкі, 1,0 % — малдаване[5]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 652 чалавекі[6].