Нікіфар I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікі́фар І (грэч. Νικηφόρος Α΄; ? — 26 ліпеня 811) — візантыйскі імператар (802—811).
Хуткія факты візантыйскі імператар, Папярэднік ...
Нікіфар I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ірына[d] | ||||||
Пераемнік | Стаўракій | ||||||
Нараджэнне |
760 |
||||||
Смерць |
26 ліпеня 811 |
||||||
Род | Дынастыя Нікіфара[d] | ||||||
Дзеці | Стаўракій і Пракопія[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Быў скарбнікам пры двары імператрыцы Ірыны. Пасля яе звяржэння абвешчаны імператарам. Для ўмацавання фінансавага становішча дзяржавы ўвёў новыя падаткі, у т.л. з царкоўнай маёмасці. Умацаваў флот, развіваў гандаль шляхам прадастаўлення купцам дзяржаўнай пазыкі. Задушыў паўстанне славян у г. Патры (Пелапанес) і пачаў іх хрысціянізацыю. З 802 ваяваў з арабскім халіфам Харунам-ар-Рашыдам, у 804 пацярпеў паражэнне ў Фрыгіі, у 807 падпісаў зневажальны для Візантыі мір. Забіты ў час вайны 809—811 з Балгарыяй.