Нісімкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нісі́мкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Нісімкавічы.
Нісімкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чачэрскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нісімкавічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 147 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Валосавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. 29 кастрычніка 1934 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудня-Нісімкавіцкага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Будзішчанскага сельсавета[1]. 23 лістапада 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Покацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёска Бабічы, пасёлкі Іванаўка, Карма, Макаўе, Мікольск, Новазалессе, Новы Мікольск і Пустынькі)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. У 1974 годзе ў склад Рудня-Барталамееўскага сельсавета перададзены вёскі Будзішча і Высокая Грыва[3]. 14 красавіка 2006 года ў склад сельсавета з Палескага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валосавічы, Рудня Барталамееўская, Сідаравічы, пасёлкі Дзяржынскі і Перадавік)[4]. У 2208 годзе скасаваны пасёлкі Макаўе, Сычаўка Нісімкавіцкая, Сычаўка Рудніцкая.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1443 чалавекі[5], з іх 98,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1147 чалавек[7].