Орындж-Уолк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Орындж-Уолк[1] (англ.: Orange Walk) — горад у Белізе, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Цэнтр горада знаходзіцца на вышыні 33 м над узроўнем мора. У часы мая горад быў вядомы пад назвай Халпатын. У 1530 годзе на гэтую тэрыторыю высадзіліся еўрапейскія каланізатары, пасля чаго пачалася вайна паміж імі і мая. У 1848 годзе ў горад прыбылі бежанцы мая і метысы з Мексікі, ратуючыся ад вайны ў Юкатане. Метысы прынеслі з сабой цукровы трыснёг, які затым стаў асновай эканомікі Беліза.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Орындж-Уолк
| ||||||||||||
Закрыць