Падарэскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Падарэ́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Падарэссе.
Падарэскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Старадарожскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Падарэссе |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дражненскі сельсавет у складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дражна. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года частка Дражненскага сельсавета (4 населеныя пункты: Барок, Залужжа, Ляды, Млынок) перададзена ў склад новаўтворанага Залужскага сельсавета, у склад сельсавета з Паськава-Горацкага сельсавета перададзена вёска Карыцішча, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падарэссе, сельсавет перайменаваны ў Падарэскі[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Дражнаўскага сельсавета[2].
Па стану на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты.