Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік», таксама вядомы як слоўнік Ластоўскага[1], — слоўнік Вацлава Ластоўскага, арыентаваны на беларусаў-інтэлігентаў, якія забылі родную мову[2], для практычных патрэб[3]. Аўтар назваў слоўнік «крыўскім», бо прызнаваў этнонім «крывіч» за ўласнабеларускі, а астатнія назвы накінутымі[4].
Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік | |
---|---|
Аўтар | Вацлаў Ластоўскі |
Апублікаваны ў | 1924 |
Выдавецтва | Друкарня А. Бака |
Месца публікацыі | Коўна |
Колькасць старонак |
844:
|
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Прадмова да слоўніка змяшчаецца на 12 старонках. Сам слоўнік налічвае 832 старонкі і блізу 20 тысяч слоўных адзінак[5] і 17 тысяч слоўнікавых артыкулаў[6]. Расейская частка аформленая паводле дарэвалюцыйнай арфаграфіі. Наклад слоўніка й крыніцы фінансавання невядомыя[7].
Хоць слоўнік у свой час ня змог значна паўплываць на моўную культуру, у 1990 годзе было выдадзенае факсімальнае выданне ў 10 тысяч асобнікаў[8]. Сёння некаторыя наватворы Ластоўскага са слоўніка можна сустрэць у сучаснай беларускай літаратуры[6].