Паласа Капрыві
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паласа Капрыві (англ.: Caprivi Strip, ням.: Caprivizipfel) — вузкі выступ тэрыторыі Намібіі даўжынёй 450 км на ўсход ад паўночна-усходняга ўскрайку асноўнага масіва тэрыторыі краіны да ракі Замбезі. Шырынёй 32--105 км. Займае участак надзвычай плоскай горнай даліны багністых паўночных ускраін Калахары на вышыні каля 950 м над узроўнем мора. З усходу абмежавана ракой Замбезі, за якой тэрыторыя Замбіі, з поўдня і паўднёвага захаду часткова — ракой Чобэ, за якой тэрыторыя Батсваны, на поўначы мяжуе з Анголай. На захадзе паласу перасякае рака Акаванга. Тэрыторыя паласы ў наш час падзелена паміж намібійскімі правінцыямі Замбезі і Акаванга.