Палітыка Літвы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літва — парламенцкая рэспубліка, з характэрнымі рысамі прэзідэнцкай рэспублікі. З часоў набыцця незалежнасці Літва няўхільна кіруцца прынцыпамі дэмакратыі. У 1992 былі праведзены два рэферэндумы. Першы ўхваліў сучасную канстытуцыю дзяржавы, другі тычыўся пасады прэзідэнта. Большасць літоўцаў выказаліся супраць моцнай прэзідэнцкай улады і было прынята камрпаміснае рашэнне: наяўнасць пасады прэзідэнта пры дамінуючай ролі парламенту.
Прэзідэнт Літвы прадстаўляе краіну у міжнародных адносінах, прызначае прэм'ер-міністра, з'яўляецца галоўнакамандуючым. Прэзідэнт Літвы абіраецца на пяцігадовы тэрмін з правам пераабрання толькі адзін раз запар. У 2009 на пасаду ўзышла першая жанчына-прэзідэнт — Даля Грыбаўскайтэ. У 2014 яна была абрана зноў.
Парламент Літвы называецца Сеймас. Гэта аднапалатная ўстанова аб'ядноўвае 141 дэпутата, абіраных на чатыры гады напалову прамым галасаваннем, напалову — па партыйных спісах. У краіне няма дамінуючай палітычнай партыі, а ёсць мноства невялікіх, таму ў Сеймасе нярэдкія кааліцыі. Парламенцкія выбары традыцыйна адбываюца ў другую нядзелю кастрычніка. У 2016 перамогу атрымала партыя Саюз сялян і зялёных Літвы, заняўшы 54 парламенція крэслы.[1]