Палітыка Францыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Францыя — суверэнная ўнітарная дэмакратычная рэспубліка. Сістэма палітычных устаноў сучаснай Францыі вызначана Канстытуцыяй V Рэспублікі, прынятай 4 кастрычніка 1958. Некаторыя асобныя пункты Канстытуцыі пазней пераглядаліся. Канстытуцыйны савет Французскай Рэспублікі складаецца з дзевяці членаў. Яго функцыя — сачыць за правільным правядзеннем выбараў і за адпаведнасцю Канстытуцыі арганічных законаў, а таксама падканстытуцыйных законаў.