Палітычны статус македонскай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паліты́чны ста́тус македонскай мовы — дыскусія вакол пытання існавання асобнай македонскай мовы, якая гістарычна разгортваецца сярод лінгвістаў розных пунктаў гледжання, а таксама грамадска-палітычныя фактары, звязаныя з падобнымі спрэчкамі.
Усходнія паўднёваславянскія дыялекты, распаўсюджаныя ў сучаснай Паўночнай Македоніі, з’яўляюцца часткай дыялектнага кантынууму, які распасціраецца ад сербскахарвацкіх штакаўскіх дыялектаў праз тарлацкія дыялекты (на паўночны ўсход ад Македоніі) да заходніх і ўсходніх балгарскіх дыялектаў. Македонская мова, як балгарская, сербская, харвацкая, баснійская мовы, прадстаўляе сабою стандартызаваную форму адных з гэтых дыялектаў.
У лінгвістычным дачыненні адносіцца да ўсходняй падгрупы паўднёваславянскай групы славянскай галіны моў. Дзяржаўная мова Паўночнай Македоніі.