Папаратнянскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Папаратня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Папаратнае.
Папаратнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Папаратнае |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 027 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Папаратнянскага сельсавета 8 населеных пунктаў[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1192 чалавекі[2], з іх 94,5 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1027 чалавек[4].