Паставіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́ставіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Паставічы.
Хуткія факты Паставіцкі сельсавет, Краіна ...
Паставіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Старадарожскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Паставічы |
Дата ўтварэння | 23 чэрвеня 1940 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 23 чэрвеня 1940 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР з часткі Новадарожскага сельсавета ў складзе населеных пунктаў Арэхава, Заастроўе, Мінкавічы (вёска і пасёлак), Паставічы і Чарнакольшчына[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Новадарожскага сельсавета[2].
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.