Паўднёвая Аўстралія
штат Аўстраліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвая Аўстралія (англ.: South Australia) - штат у цэнтры паўднёвай часткі Аўстраліі. Тэрыторыя штата размяшчаецца на найбольш сухіх землях кантынента, а яго агульная тэрыторыя 984,377 км² робіць яе чацвёртым па памерах аўстралійскім штатам. На захадзе мяжуе з Заходняй Аўстраліяй, на поўначы - з Паўночнай тэрыторыяй і Квінслэндам, на ўсходзе - з Квінслэндам, Новым Паўднёвым Уэльсам і Вікторыяй. З паўднёвага боку абмываецца Вялікім Аўстралійскім залівам і Паўднёвым акіянам. Насельніцтва штата складае 1.5 млн чалавек, што складае менш за 10 працэнтаў усяго насельніцтва краіны. Па колькасці насельніцтва штат займае ў краіне пятае месца. Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы штата Адэлаідзе, а большасць сельскіх жыхароў - на ўрадлівых тэрыторыях уздоўж паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа і ў басейне ракі Мурэй.
Паўднёвая Аўстралія | |||||
---|---|---|---|---|---|
South Australia | |||||
|
|||||
Краіна | Аўстралійскі Саюз | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Адэлаіда | ||||
Дата ўтварэння | 28 снежня 1836 | ||||
Кіраўнік | Peter Malinauskas[d] | ||||
Насельніцтва (2010) |
1 644,6 тыс. (5-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 1.67 чал./км² | ||||
Плошча |
1 043,5 тыс. (4-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
162 м | ||||
Часавы пояс | UTC+09:30, UTC+10:30 і Australia/Adelaide[d][1] | ||||
Код ISO 3166-2 | AU-SA | ||||
Тэлефонны код | 08[2] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |