Першамайскі сельсавет (Слуцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гольчычы.
Першамайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гольчычы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 894 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гольчыцкі сельсавет у складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гольчыцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. У 1931 годзе сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Першамай. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палікараўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гольчыцы[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Гольчычы.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1399 чалавек[3], з іх 98,5 % — беларусы, 1,3 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 894 чалавекі[5].