Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 9 красавіка — 12 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 13 |
Гарады | 13 |
Стадыёны | 13 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Нафтан (Наваполацк) (2-і раз) |
Другое месца | Смаргонь |
Трэцяе месца | Шахцёр (Петрыкаў) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Бамбардзір(ы) | Максім Кавалевіч (Шахцёр), Юрый Казлоў (Нафтан) (13 мячоў) |
← 2021 2023 → |
Лідарства ў турніры неўзабаве пасля яго пачатку захапілі петрыкаўскі «Шахцёр» і наваполацкі «Нафтан». Пазней, дзякуючы дзевяціматчавай пераможнай серыі, іх здолела абысці «Смаргонь», якая за 4 туры да фінішу забяспечыла вяртанне ў Вышэйшую лігу пасля гадавога перапынку. Хутка выхад у Вышэйшую лігу аформіў і «Нафтан», які на фінішы перахапіў першы радок у «Смаргоні». «Шахцёр» як фарм-клуб не меў права выйсці ў элітны дывізіён, таму за месца ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшую лігу распачалася барацьба паміж «Астраўцом», рагачоўскім «Макслайнам», пінскай «Хваляй» і гомельскім «Лакаматывам». Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» з лікам 5:0, «Макслайн» забяспечыў чацвёрты радок і ўдзел у стыкавых матчах.