Прэм’ер-міністр Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Польшча (польск.: Prezes Rady Ministrów Rzeczypospolitej Polskiej) паводле Канстытуцыі Рэспублікі Польшча ад 2 красавіка 1997 года (арт. 148):
- прадстаўляе Савет Міністраў,
- кіруе працай Савета Міністраў,
- выдае распараджэнні,
- забяспечвае рэалізацыю палітыкі Савета Міністраў і вызначае спосабы яе ажыццяўлення,
- каардынуе і кантралюе працу членаў Савета Міністраў,
- ажыццяўляе нагляд за тэрытарыяльным самакіраваннем у межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі,
- з’яўляецца начальнікам па службе для працаўнікоў урадавай адміністрацыі[1].
Хуткія факты Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Польшча, Узначальвае ...
Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Польшча | |
---|---|
Prezes Rady Ministrów Rzeczypospolitej Polskiej | |
| |
Пасаду займае Дональд Туск з 11 снежня 2023 (2023-12-11) года | |
Узначальвае | |
Прызначаецца | прэзідэнт Польшчы |
Пасада з’явілася | 7 снежня 1917 (1917-12-07) года |
Першы на пасадзе | Ян Кухажэўскі |
premier.gov.pl (польск.) |
Закрыць