Пуантылізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пуантылізм, значэнні.
Пуантылізм (фр.: Pointillisme, літаральна «кропкавасць», фр.: point — пункт), ці дывізіянізм — кірунак у жывапісе неаімпрэсіянізму, які ўзнік у Францыі каля 1885 года, у аснове якога ляжыць манера пісьма асобнымі мазкамі правільнай, кропкавай ці прамавугольнай формы. Характарызуецца адмовай ад фізічнага змешвання фарбаў дзеля аптычнага эфекту.