Радамльскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дамльскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Радамля.
Радамльскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Радамля |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 23 снежня 2009 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 904 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2242 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Суслаўскага сельсавета[1].
23 снежня 2009 года цэнтр Жаліўскага сельсавета перанесены ў аграгарадок Радамля, сельсавет перайменаваны ў Радамльскі[2]. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Асінаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Дубаснік, Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 870 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 904 чалавекі[6].