Радзівілаўская карта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Magni Ducatus Lithuaniae caeterumque regionum illi adiaciencium exacta descriptio («Падрабязнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краін»[1], вядомая таксама, як Радзівілаўская карта — карта зямель Вялікага Княства Літоўскага ў масштабе 1:1 300 000 створаная пад кіраўніцтвам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Карта была створана галандскім картографам і гравёрам Гесэлем Герыцам па малюнках Тамаша Макоўскага. Першае выданне карты было надрукавана ў Амстэрдаме ў 1613 годзе, у друкарні Вілема Янсэна Блаў[2].
Радзівілаўская карта лічыцца шэдэўрам картаграфічнага мастацтва, з кропкі гледжання дакладнасці яна пераўзышла карты XVII і XVIII стагоддзяў. Шырока выкарыстоўвалася ў картаграфіі Усходняй Еўропы[3].