Радужскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дужскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Радуга.
Радужскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Веткаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Радуга |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 805 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кунтараўскага і Навасёлкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Шарсцінскага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч і вёска Навасёлкі[1], у 1978 годзе — пасёлак Ляды[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радужскага сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. 12 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены 5 населеных пунктаў: вёскі Барталамееўка, Рудня Споніцкая, Тарасаўка, Чыстыя Лужы і пасёлак Тумарын[4]. 28 сакавіка 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шарсцінскага сельсавета (3 населеныя пункты: аграгарадок Навасёлкі, вёска Юркавічы і пасёлак Ляды)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 712 чалавек[6], з іх 84,6 % — беларусы, 10,4 % — рускія, 3,4 % — украінцы, 1,3 % — армяне[7]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 805 чалавек[8].