Радыян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Радыя́н[4] (беларускае абазначэнне: рад, міжнароднае: rad;[5] лац.: radius — прамень, радыус) — асноўная адзінка вымярэння плоскіх вуглоў у сучаснай матэматыцы і фізіцы. Радыян вызначаецца як вуглавая велічыня дугі, даўжыня якой роўная яе радыусу. Такім чынам, велічыня поўнага вугла роўная 2π радыян.
Хуткія факты Радыян, Абазначэнне адзінкі ...
Радыян | |
---|---|
Абазначэнне адзінкі | rad[1][2][…], рад, rad, рад, rad і rad |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | |
Пазначэнне ў формуле | |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 радыян |
Фізічная велічыня | angular measure[d][2][3] |
Subdivision of this unit | deciradian[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня дугі акружнасці радыуса R і вуглавой велічыні α, вымеранай ў радыянах, роўная Rα.
Велічыня вугла, выражаная ў радыянах, роўная дзелі даўжыні дугі акружнасці на даўжыню яе радыуса, таму радыян — велічыня безразмерная. Па той жа прычыне абазначэнне радыяна (рад) часта апускаецца.