Раман Паланскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рама́н Пала́нскі[К 1] (англ.: Roman Polanski, польск.: Roman Polański; імя пры нараджэнні Ра́ймунд Ро́ман Цьеры Ліблінг, польск.: Rajmund Roman Thierry Liebling; 18 жніўня 1933, Парыж) — польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр .
Раман Паланскі | |
---|---|
Roman Polański | |
Імя пры нараджэнні | Раймунд Раман Ліблінг |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1933(1933-08-18)[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Рышард Паланскі[d] |
Маці | Буля Ліблінг[d] |
Жонка | Barbara Kwiatkowska-Lass[d], Шэран Тэйт і Эманюэль Сенье |
Дзеці | Paul Richard Polanski[d], Маргана Паланскі[d] і Элвіс Паланскі[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, пісьменнік, характарны акцёр, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, рэжысёр |
Кар’ера | 1953 — наш час |
Узнагароды |
«Оскар» (2003) «Залатая пальмавая галіна» (2002) «Залаты глобус» (1975) «Залаты леў» (1993) «Залаты мядзведзь» (1966) «Сярэбраны мядзведзь» (1965, 2010) «Еўрапейская кінапрэмія» (1999, 2006, 2010 — тройчы) «BAFTA» (1975, 2003 — двойчы) «Сезар» (1980 — двойчы, 2003 — двойчы, 2011 — двойчы, 2012, 2014, 2020 — двойчы) «Гоя» (2003) |
IMDb | ID 0000591 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас вайны сям’я Рамана апынулася ў Кракаўскім гета[en]. Яго маці загінула, а самому Раману ўдалося ўцячы, дзякуючы намаганням бацькі. Некаторы час ён жыў у прыёмных сем’ях пад іншымі імёнамі. Пасля набыцця кінематаграфічнай адукацыі ў Лодзінскай кінашколе[en] Паланскі працаваў у Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі. Свой першы поўнаметражны фільм «Нож у вадзе» (1962) зняў у Польшчы. Фільм атрымаў намінацыю на «Оскар» як Найлепшы фільм на замежнай мове. У Вялікабрытаніі Паланскі зняў тры фільмы, пачынаючы з «Агіды» (1965). У ЗША зняў фільм жахаў «Дзіця Размары», атрымаўшы за яго намінацыю на «Оскар» за найлепшы адаптаваны сцэнарый[en].
Пераломны момант у асабістым жыцці адбыўся ў 1969 годзе, калі яго цяжарная жонка, актрыса Шэран Тэйт, была забітая. У 1976 годзе Раман Паланскі атрымаў французскае грамадзянства. У 1977 годзе абвінавачаны ў згвалтаванні непаўналетняй, збег з ЗША.
Асноўнымі тэмамі ў творчасці рэжысёра называюць гвалт, смерць і вуаерызм[en]. Фільмаграфія Паланскага налічвае 22 поўнаметражныя фільмы. Ён з’яўляецца ўладальнікам «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю (2002), «Залатога мядзведзя» Берлінскага кінафестывалю (1966), «Залатога льва» Венецыянскага кінафестывалю за прыжыццёвыя дасягненні, «Оскара», «Сезара», «Залатога глобуса» і прэміі «BAFTA» за найлепшую рэжысуру, а таксама «Еўрапейскай кінапрэміі» за найлепшы фільм, рэжысуру і ўклад у развіццё кіно[4].